Неба сыпала словы, І пакуль да людзей Гэты дождж адмысловы Далятаў – ён радзеў, Заставаліся тыя, Зь якіх моцы ўзялі Дзеці бацюхны Кія, Дзеці Крыўі-зямлі. Тыя словы, як зьнічы, Як уздыхі сурмы, Боскім голасам клічуць Самых верных з гурмы, Тыя словы, як вочы, Скажуць больш, чым паэт. Той, хто чуў іх, ня збочыць, Не ўцячэ ў іншасьвет Ад лясоў верасовых, Ад часовых нягод, Ад бацькоўскай высновы: Верай моцны народ!
|
|