РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каб сагрэць каханую,
пілігрым спаліў свой посах,
які толькі адзін ведаў
дарогу да роднага краю,
вандроўны музыка – скрыпку,
якая помніла яшчэ прадзедавыя песьні,
рыбак – вёслы
на пустэльным востраве,
якія не раз ратавалі яго
ў самыя жорсткія штормы.
 
Ці змагу я спаліць свае вершы,
каб агнём іх сагрэць
дарагога мне чалавека?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.