 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Колькі нашай крыві Рэкі сплывілі ў моры?.. Колькі нашага поту Увабралі разоры?.. Колькі нашага шчасьця Ліхадзеі раскралі?.. Колькі нашых каханак Паланянкамі сталі?.. Колькі нашай любові Не спазнала Радзіма?.. Колькі вояў-сыноў Не счакала радзіна?.. Колькі, колькі, дык колькі ж Сваё крэўнае траціць? За дзяцей, каб адплакаць – Не стае сьлёз у маці. Колькі, колькі, дык колькі ж Адмаўляць сабе ў праве Шанаваць сваё мейсца На чырвонае лаве? Колькі, колькі, дык колькі ж Азірацца на сонца? Як асьлепнем дашчэнту – Гэтак жыць нам бясконца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|