РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маналёг Зьміцера Жылуновіча
Як пазашлюбны плод,
Свае хаваю думы:
Адвеку мой народ
Нібы пад ветрам дзюны.
 
А вецер дзьме і дзьме,
То ўсходні, то заходні,
За ім не разглядзець
Ні сонца, ні паходні.
 
А вецер дзьме і дзьме,
То чорны, то чырвоны,
Прывучвае людзей
Да грошай, да пагонаў...
 
Як пазашлюбны плод,
Свае хаваю думы:
Чаму ж ты, мой народ,
Падатлівы, як гума?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.