РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Музыкам фальклёрна-этнаграфічнага гурту «Сьвята»
Не! Ня зьвёўся, не сышоў
Зь Беларусі дух народны,
Грай музыкаў-сьвятароў –
Як вятры зь сівой Гародні,
 
Як нябесны гул званіц
Над нямымі курганамі,
Не, народны дух яе зьнік
Нават з продкамі, ён з намі.
 
Грайце ж, хлопцы-сьвятары,
Адраджайце сьвята ў людзях,
Бомы хай, як сьнегіры,
Звонам прашчураў абудзяць.
 
Адгукнуцца курганы,
Акрыяюць песьні ў вуснах,
Хлопцы, ну, калі ня вы,
Хто ж адрозніць беларусаў?
 
Пілігрым з чужых краін?
Ці залётных птахаў вырай?
Але гэты край ня іх,
Таму й песьні іх няшчыры,
 
Хаця гусьлі на грудзях
Да Купалавых падобны, –
Сьпеў жа таньней за мядзяк,
Крывадушны і падробны.
 
Разьвянчайце гэты фальш,
Няхай будзе чыстым сьвята,
Як Дняпро крынічны наш,
Як сьвятло палескіх хатаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.