 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Трасянуў сваім чубам – дасьпелым калосьсем, Падперазаўся вязьмом – і ў абоз. Асмужаны, вусам асьцістым калоўся I шлях па іржышчы прамяў снапавоз. Засьвіргатаў перацёртаю восьсю, На ўзьмежку ўстрывожыў дакучлівых вос. Уехаў з налітага лета у восень На поўным разгоне таўстун-снапавоз. Працуе – і ўсё ў яго спорыцца, клеіцца. Вачэй не зажмурыць ад рос і да рос. I круціць баранку, натужвае лейцы, Пыліць па ўсіх бальшаках снапавоз. Ад тупату, грукату, гоману – тлумна. I жытам прапахлі утулкі калёс. Пустыя такі, падхартаныя гумны, Прымайце, – вязе ураджай снапавоз. Зярнятамі зор Млечны Шлях зацярушан – I там снапавоз у дарожаньку рушыў. Шчасьлівай дарогі табе, снапавоз!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|