 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паравоз сапе і цяжка дыхае На завейнай станцыі Грамы. Ходзяць маразы хадою ціхаю Белымі пуцейцамі зімы. Кажухі пуцейцам лінзай сонечнай Сакавік у поўдзень прапячэ, – Па тугіх, настылых рэйках звонячы, Паімчацца цягнікі шпарчэй. Цягнікам махае дуб над кручаю, Семафор міргае – шлях прамы, Бо самой вясною ім даручана Развазіць па ўсёй зямлі грамы. Весьні, будзе ён – хлапчына ў майцы – Самазвал з каменьнем разгружаць. З лоз пасьля яго сьвісткі здымаюцца, Цягнецца травіца з-пад лаўжа. Летні Загрыміць пустымі жорнамі – Вымалаўся леташні ўраджай, I па-над сузор’ямі азёрнымі Выгнуцца вясёлкі з краю ў край. Восеньскі, З начамі вераб’інымі, Забурчыць сярдзіта хрыплы гром: Хоча затушыць пажар рабінавы, Закружыцца у віры вугром. Тут усе работай забясьпечаны – Будзе нават стаўкі паўтары. Тут пасаду грознага дыспэтчара Перуну далі: – Глядзі, стары. Каб падчас не затрымалі залежы, Каб паводцы графік не размыць, Каб своечасова адгружаліся Мірныя вясновыя грамы. Тут у ноч чаромхавую, белую Ходзіць май сп’янелы, сам ня свой, I, ад салаўёў асалавелая, Поўня круціць круглай галавой. Тут бярозы каркаюць і крахкаюць, Глухнуць ад птушынае гурмы. Кожны гром – З полацкае станцыі лагоднейшы характарам – Грамы!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|