 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бадзёрая, ружовашчокая, Пупышкай лускае тугою, Дасьвецьцем з салаўямі шчоўкае I не вітаецца з тугою. Цяжкімі кірзавымі ботамі Ступае па жвіры падмоклым, Густую фарбу, вапну боўтае, Спрабуе пэндзаль, косіць вокам. На тонях паплаўкі пагойдвае. На стромкіх кроквах лапіць латы. Ў жалезных тачках злой пагодаю Агонь разводзіць языкаты. Кідае, зграбная і хуткая, Смаляк з застылаю жывіцай. Азяблая, ў далоні хукае, Б’е рукавіцай рукавіцу. Сьпіну тугімі муліць ранцамі. I разам зь песьняю паходнай У доўгі шлях выходзіць раніца, На твары – зморшчынкі ніводнай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|