 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку, Ўзьлятаючы ў паветра да гары. І, заварожаны шматфарбнаю красою, Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца ў ёй – адна слата.
[1912]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|