 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чорнай птушкаю ночка плыве, Мігацяць залацістыя зоры; Разам зь імі, у сьне й на яве Абыходжу Радзімы прасторы. Бачу: ўсюды з сабою вайна Прынясла нам крывавыя раны; Дзе віхурай прайшлася яна – Нівы кроўю заліты, стаптаны. І хаця ўжо далёка ад нас Адляцелі грымоты снарадаў, – Часам зь лесу ідуць на папас Дзікай гурмаю лютыя гады: Нішчаць хаты, рабуюць дабро, Забіваюць жанок, малалетак, Разьліваюць нявінную кроў І драсуюць сялянскі палетак, Ды жыве яшче вера ў вачах Юных носьбітаў нашай свабоды. Любы край наш зусім не зачах, – Яго веліч убачаць народы. Прыдзе час – лепшай долі гады, – Мы залечым крывавыя раны. Загучыць шчасьцем сьмех малады На прасторах, красою убраных.
6.VI.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|