Часам стане сумна дужа... Каб разьвеяць гэты сум, Паплыву я, мілы дружа, На чаўне шчасьлівых дум. Паплыву я у краіну, Шчасьця поўную й красы, Каб сьпяваць, а сум свой кінуць На сухія верасы. Дык плыві са мною, дружа, На чаўне шчасьлівых дум; Хай віхры над намі кружаць, Разганяюць песьняй сум!
20.IX.1942 г.
|
|