 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзень раптоўна канчаецца вечарам, Успамінам становіцца дзень. На імгненныя кропелькі вечнасьці Разьлятаецца шэраг надзей. І тады аж да самае раніцы Мае думкі шукаюць цябе, І міжволі губляюцца ў памяці, Калі зноў пачынаецца дзень. Я ўжо не грашу спадзяваньнямі, Я старанна планую працяг, Але мары жывуць па-за планамі, Па-за межамі сэнсу жыцьця. Толькі сны пасьпяваюць за мроямі, Толькі ноччы яны найбліжэй, І здаецца, што здзейсьніцца здолеюць, Але зноў пачынаецца дзень.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|