 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З незаўважных гадзін Утвараецца век, Праз які мы ляцім Да вядомае мэты. І ўсе намаганьні ня думаць пра гэта, Уплываюць на сьмех. Нібы леташні сьнег, Недасяжны спакой Асьцярожныя сны Забіраюць з сабою. Час пакліча на золку – яму не адмовіш, Не запросіш дамоў. Час зрабіўшы нічым, Не складзеш яго ў век, Праз які мы імчым, Ігнаруючы вецер. Хтосьці побач ляцеў. Раптам зьнік непрыкметна. Мо застаўся ў сьне?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|