 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ўскочыў у самы апошні вагон І паехаў да даўна знаёмага краю. Ён жыве без мяне безьліч доўгіх гадоў, І баюся, што зараз мяне не пазнае. Я калісьці там быў нібы рыба ў вадзе, Нібы птушка ў небе ці дзірка ў плоце, Я ня дыхаў так вольна пасьля анідзе, І ня там я адчуў – што такое самота. Першы раз я туды сапраўды захацеў, Проста ўзяць ды паехаць бяз пільнай патрэбы… На зваротным шляху я глядзеў цьверазей І ў ваду, і на плот, і праз дзірку ў небе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|