РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сустрэчы, расстаньнi, сустрэчы,
I Вы да мяне iдзяцё.
Я думаў, што гэта жыцьцё,
А дзень пераходзiў у вечар.
 
Мо гэтай хвiлiнай i жыў я,
Калi гэтак праўда было,
I сонца ўцякала ад жнiўня,
Ушчэнт разгубляўшы цяпло.
 
Я думаў, што гэта ў жыцьцi
Губляюцца рэшткi тых думак,
Сабе я здаваўся разумным,
А думкi змаглi не прыйсьцi.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.