РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты мяне ня будзеш шукаць
На шляхах мінулай зімы,
Дзе цябе калісьці чакаў
Я сярод сумётаў сівых.
 
Ты мяне ня знойдзеш вясной
Пасярод нагрэтай зямлі,
П’янага ад сонца і сноў,
Сумнага ад словаў тваіх.
 
Толькі лета стане, і я
Зьнікну, як мяне не было,
Буду там, дзе ты не мая,
І пакуль яшчэ ёсць цяпло.
 
Прыйдзе восень сны раздаваць –
Не вазьму сабе пра цябе.
Ты мяне ня будзеш шукаць,
Я цябе ня буду чакаць
Сярод сподзеваў і надзей.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.