РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты вечар да раніцы не дажыве,
Ціха зьнікне ў зіме, абярнецца цямрэчай.
Ён маёй галаве дазваляе сівець…
Карацей, ува ўсім –гэта вечар як вечар.
 
Ён другіх вечароў проста ведаць ня мог,
Іх ужо не было, калі ён нарадзіўся,
Ненадоўга прыйшоў, відавочна здалёк,
Непрыкметна для вока сусьвет атуліўшы.
 
На кароткі мой век паглядаў з-пад рукі,
А другую руку падаваў разьвітацца,
І на першы пагляд быў звычайны такі,
Нібы тут не хацеў назаўсёды застацца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.