РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Камоцкі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вецер з неба, з мора хмара,
Па-над імі сонца яснае,
А ўнізе твар да твару,
Вочы ў вочы – думкі нашыя.
 
Вецер з неба, хмара з мора,
Паміж імі птушкі белыя.
Зараз, заўтра і ўчора
Я маўчу, каб Вы паверылі.
 
Хмара з неба, з мора вецер,
Перад імі зоркі раніцай,
А за імі цёплы вечар,
Што ніколі не канчаецца.
 
Дзе, калі і як разьвітацца,
Не пачаўшы жыць паўторамі?
Кожны з нас сябе дачакаўся,
Каб схавацца ў гісторыі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.