 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Грамадою шчыльнай, дружнай, – Да пляча плячо – Крочым сьмела мы і мужна Да шчасьлівых дзён. Не бяда, калі міжвольна Сум блісьне ў вачох! Перад намі ў далях вольных Ясны шлях відзён. Ні маланак бліскавіцы, Ні грымотаў грук Нас ня змусяць супыніцца, Наш ня збочаць крок. Ёсьць у сэрцы ў нас навага, Сіла нашых рук... Біцца з ворагам з адвагай Мы далі зарок. І мы ўсе гарым жаданьнем: Датрымаць зарок, Выйсьці з гэтага змаганьня Да шчасьлівых дзён Сіле віхараў свавольных Не спыніць наш крок, Бо прад намі ў далях вольных Просты шлях відзён.
22.IX.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|