Ноч ідзе. Блакітная радасьць. У траве расчыняецца «сон», Ля агнёў лугавых, за садам Раз ад разу гучыць балабон. Каля вогнішча скачуць коні І ў глыбокіх, як неба, вачах Адбіваецца, бы ў палоньні Зачарованы Млечны Шлях. Цёмны стаў адбівае каліны, Ледзь даносіцца песьня зь сяла, Вечар ласкавы, вечар сіні Адляцеў, каб ноч надышла. Баўтане балабон за гаем І растане зноў ў цішыні. Мякка вечар галіны качае, Ціха... Ціха... Пасьні... Пасьні...
1952–1954
|
|