 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Табе, як сябру і паэту, За дружбу цёплую тваю, Сяброўскай ласкаю сагрэты, Ад сэрца шчырага пяю Я гэту песеньку сваю. Свае найлепшыя парывы, Агонь душы і сэрца жар Нясеш ты ў сьпеве гутарлівым Любімай Бацькаўшчыне ў дар, Як верны сын яе й пясьняр. І ты, як чулы сын народу, Гарыш агнём ягоных дум. Калі-ж душу ў часы нягоды, Як ланцугом зацісьне сум, – Сьпявай пра шчасьце і красу! Няхай цьвіце на роднай глебе Твой сьпеў, як гожы васілёк; Няхай лунае ў нашым небе, Як лёгкакрылы матылёк Лунае ў сонечных палёх!
21.III.1942 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|