Парасон і плашч між сабою гамоняць І ідуць тратуарамі ўніз галавой, А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя, Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і бальконы... Ўвесь амыты, – як вабяць кветак далоні! – Плашч прыпаў да ружовага парасона, Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.
19.VI.1984.
|
|