 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
– Мамка, мамка! Што так плачаш? I крыжамі неба значыш? Ці ж баісься вельмі неба? То ж яно дае нам хлеба! – Бачыш, сынку: цёмна хмара Залягла, як злая мара, Градам выб’е наша збожжа, Хлеб паводкаю зьніштожа. – Мамка, мамка! ўжо мінула Чорна хмара й не чапнула Нашу хату і збажынку, А ты плачаш безупынку...
[1919]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|