З павяўшай славы быўшых дзён, З магільных прадзедавых крас, Пад стогн няволі, путаў звон Мы зложым песьню, зложым сказ, А так агністы, як пажар, А громкі так, як грому ўдар. І так, каб чуў і брат, і кат Зь нізін-далін, з высокіх гор; Ад меж да меж, ад хат да хат Зайграем сьвету ў дружны хор З жыцьцём у тон, зь віхрамі ў тон, Пра свой папас, пра свой палон. Хай тое ўсё, што спала ў сьне, Паўстане яваю жывой, I сьветам блудным здрыгане, I панясе скрозь сьветач свой Ад краю ў край, між сьпячых сіл, Аж там – да бацькаўскіх магіл!
1919
|
|