 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жыды! «Хрыстапрадаўцы і прыблуды»! О, слава вам, ўсебеларускія жыды! Я веру вам, хоць чорнай гразьзю ўсюды Плюе вам раб і цар, стары і малады. Нявольнікі вы сёньня з намі разам На беларускай змучанай зямлі, Дзе чорны зьдзек пасьвенчаным абразам Гняце вас разам, як зьвяр'ё, ў крутой пятлі. Вы ўскрэсьнеце, жыды, усьлед за Беларусяй, – Сьцяг ваш і нашая паходня будуць жыць, Хоць наш магільнік кветкай апрануўся, Хоць згубны мор над намі гібеляй імжыць! Ня згасьлі вашы і ня згаснуць сьвечкі, – Вы для народаў далі мудрага Хрыста, Якому ўзьнесьлі грэшныя авечкі Муры, дзе векі бьець паклоны бедната. Таго ж Хрыста прыбілі вы да крыжа, Бо ён вам ворагам для Бацькаўшчыны быў, I распасьцерці сваю ўладу выжай Народ ваш меціўся пад водгаласы ніў. Але вам край ваш выдзерлі народы, На вечнае бадзяньне ў прочкі згналі вас, I разбрыліся вы – ўсе вашы роды Па нэтры ўсіх старон на векавы папас. I вось, Усход і Захад, Поўдзень, Поўнач, Уся зямля гасьцьмі тады вас прыняла, Вы ўсім і ўсе нясьлі вам братню помач, Вы ўсіх тады і ўсе вас сьцераглі ад зла. Калі ў Гішпаньі ўзбунтаваны людзі З сваёй краіны выгналі вас напасьмех, На беларускім полі вашы грудзі На век знайшлі дняваньне, страву і начлег. Шлі дні. I вас у ланцугі скавалі Бязбожны каралі і дэспаты-цары. Адны вас беларусы шанавалі, Як блізкіх родных – да сьвятлейшае пары. Масква й Варшава аплюлі вам імя I ў дзікай чэрні ненавісьць спладзілі к вам, А Беларусь пад крыльлямі сваімі Вас грэла й вашым нянькаю была дзяцям. Пасьля, жыды, вы зрэкліся народу, Які вам шчыра даў багацьце і прыпын; Пайшлі прыдбаць сабе чэсьць і выгоду: Да сільных тых, хто даў вам вісельню і чын! Раскіданыя гібнуць па ўсім сьвеце. Вы Месіі чакаеце яшчэ, жыды, – Тэй Месіі ждуць Беларусі дзеці. I з вамі пойдуць, як вы з намі, ўсе тады. Ваш ясны сьветач там, дзе Палестына, Наш ясны сьветач – Маці-Беларусь адна; Спадзе ланцуг ваш у сьляпым загіну, Спадзе ланцуг наш і зазьзяе ўсім вясна! Цяпер за вамі слова ў буру гэту: Пайці ці не, з народам нашым да сьвятла... Пара, жыды, паны усяго сьвету, Сплаціці доўг, які вам Беларусь дала!
1919
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|