Іду я, сьняжысты, ўсясільны, Па сьцежках-пуцінах пустых, I ночкай, і днём безупынна Пільную абшараў сваіх. Бязьмежна, ўладарна паную Пад сховаю пушчавых вех, Каронаю бор мне зялёны, А тронам-пасадам бел-сьнег. Палац мой – лес буйны, вяцьвісты – Ірдзіцца брыльянтамі скрозь, Мне воўк і мядзьведзь у паслугах, Мне служаць вавёрка і лось. Як пухам, сьняжком пасыпаю I хвою, і ёлку, і клён; Хто ў госьці ка мне забярэцца, Тулю тых, галублю іх сон. I казкі шапчу ім аб шчасьці, I цемру зганяю з вачэй... Хадзіце, хадзіце к Марозу! Хадзіце у госьці хутчэй!
1921
|
|