 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Годзе пець сумныя песьні, Годзе ўжо плакаць, тужыць; Скінуўшы покрывы плесьні, Трэба змагацца і жыць! Помняць збалелыя плечы Зьдзекі, мінулы прымус... Трэба жыцьцём чалавечым Жыць і табе, беларус! Трэба вясёлкавай песьняй Нашу расквеціць зямлю; Трэба, каб промень прадвесьня Дораг быў сэрцу і люб! Хай расьцьвіце васількамі Праўды сьвятое прамень; Хмарай закрыты вякамі, Выблісьне сонечны дзень! Годзе-ж пець сумныя песьні; Помнячы зьдзекі, прымус, Скінуўшы покрывы плесьні, Кроч у жыцьцё, беларус!
31.V.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|