 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Успаміны вяртаюцца з выраю на паляну роднага краю, дзе зноўку зацьвіў забыты сунічнік. Усіх, хто радзімы выракся, карае Забэйда-Суміцкі. За-бэ-й-да-Сумі-і-цкі! Гэй-й – да- лёкае рэха коціцца. Песьня матчына лашчыцца лапкай вярбовага коціка. Калыханкай Забэйда-Суміцкі калыша смутак свой і ўсіхні. I зноўку пагодзіцца колішні веснавы, безь ніводнай хмурынкі, блакіт летуценьняў сінютка-сіні. Самотная песьня Забэйды-Суміцкага сумуе па Беларусі – яна ж не беларучка. Яна ж прывыкла араць і сеяць у кожным сэрцы зярняты надзеі. Сьпявае Забэйда-Суміцкі. Раніца. Сумненьне з сумленьнем раяцца. А сьмешны на лузе сумнік лічыць сумна свае дукаты. Зямны паклон Вам, Забэйда-Суміцкі Вярнулася песьня дахаты...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|