 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Панна Варшава ня раз вырашала, Якія туфелькі ёй даспадобы, Якой дарогай ісьці да свабоды. Плыла між чаротамі льдзінкай падталай, Зачароўвала Напалеона таліяй. Як Елена з Парысам, панна Варшава Какетавала з Парыжам. Падымала кілішак на ножцы гранёнай, Цягнік варожы перакуліўшы, гладзіла ствол варанёны... Вайна адгрымела – пані Варшава Стаяла каля варштата. Меней у супе стала мяса, Затое з-пад броў насупленых зноў усьміхалася Старэ Място... Лютуе Шапэн у Лазеньках пад хмарай навіслай. Травою трывога пазарасла. I хоць сірэны сышлі з арэны – Са шчытом і мечам выйшла на бераг Віслы Русалка вайсковапавінная – Сірэнка. У паненкі выстрачана дзявочая сукня Радком міцкевічаўскім вершаваным. У тужурцы будзіла планэту сумную Дачка яснавокая – «Варшавянка». Мне плыць бы па Вісьле ўспамінаў чоўнам! Як Варш нарачоны, шапчу ёй: «Сава...» Нех мі даруе панна Варшава.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|