 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мохам зязюльчыным ідуць маладзіцы, губы засьмяглыя ў сьпелых суніцах – на сонцы ягады спакойна вымлелі. Холадам ногі рачулка вымыла. Ляціць над звонкімі баравінамі песьня дзяўчынанькаю нявіннаю: – А я ў бару Грыбы бяру, Каля межы – Сыраежы!.. Ах, кладка зыбкая, рачулка мелкая! Адкуль жа вымкнула усьмешка сьмелая: – Кавалішанька, Мая вішанька, Не кажы ты кавалю, Што я цябе павалю. – А хоць на мяжы Палажы, Толькі майму кавалю Не кажы! На мох паваляцца на сьцежцы вузкай думкі, што саладзей за вусны... Як тут гукаецца, ды ўжо зьмяркаецца... Туга удоўя дамоў вяртаецца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|