 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Па сьнегавой цаліне паперы сьляды крочаць. Пахнуць сьляды пер’ем сарочым. Папраўдзе ж, нічым яны і ня пахнуць, проста мне так захацелася. Сябра-канструктар раскрыў папку і выцягнуў ватман белы. На ім пункціры – гуськом, ланцужком, валюхаюць гэтак зайцы паціху беражком, лужком, лажком. Хай воблака лічбаў мяне праміне – слаба ў навуках дакладных петру: адно толькі ў школе я палюбіў – геамэтрыю з прымяненьнем трыганамэтрыі. Пункцірам я намячаў з ахвотай розныя там праэкцыі. Зь лініямі не сьпяшаўся – лічыў нескладанай работай, якая ўмомант прыесца. Праз кожны пункт правядзеш колькі хочаш ліній, ня мной даказана гэта. Я толькі ў гэтым, прынамсі, пераканаўся на маладых дарогах цалінных. Я за першапутак пункціра і за лініі ліўняў!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|