 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даволі плакаць і журыцца, Сыны Крывіцкае зямлі, Даволі сьлёзы крыўды ліць! Хіба-ж над намі не іскрыцца Свабоды новая зара; Ня йдзе шчасьлівая пара? Браты, зірніце! Перад вамі – З руінаў, з вогнішчаў вайны, Дзе колісь нашыя сыны Сваімі клалі галавамі Для зорнай будучыні шлях, – Раджае волатаў зямля. Яна радзіла нашу сілу. Пагоні роднай белы конь, І меч у коньніка – агонь – Нясуць для ворагаў магілу; А нам, крывіцкія сыны, – Дзянькі шчасьлівае вясны. Даволі-ж плакаць і журыцца, Сыны Крывіцкае зямлі, Даволі сьлёзы крыўды ліць! Над намі зорамі іскрыцца Свабоды ясная зара, Ідзе чаканая пара.
1.II.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|