 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гэй, выходзьце, браты-далакопы! Час глыбокую яму капаць, Каб нядолю-няволю краіны Назаўсёды у ёй пахаваць. Не пужайцеся цяжкае працы І што ў вас на руках мазалі, Бо ідуць грамадою шматлікай На ўспамогу да вас кавалі. Яны выкуюць з моцнае сталі, Гартаванае векам, труну, Каб нядолю-няволю краіны Там на вечныя векі замкнуць, Ды укінуць труну тую ў яму; Вам-жа трэба зямлёй засыпаць. Дык выходзьце-ж, браты-далакопы, Для нядолі магілу капаць!
3.I.1944 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|