РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згінь, нядоля
Многа мінула год,
Як завём свой народ,
Як мы клічам яго
Панам стаць сваяго.
 
Песьням, казкам уняць,
Старадаўні тон ўзяць, –
Тую славу ўскрасіць,
Што ў капцах ціха сьпіць.
 
Путы, ёрмы пазбыць,
Вольна й шчасна зажыць.
Ды не ўчуў наш народ
Гэты кліч з году ў год.
 
А ў суседніх краёх
Падымаўся, хто мог:
І стары, і малы
Йшоў на зоў грамавы,
 
Новы шлях пракладаў,
Будучыню каваў,
Неумоўчна званіў,
Што не ўмёр, яшчэ – жыў!..
 
Чаму ж ты не ўстаеш,
К волі сьветлай не йдзеш?
Ці ты волю забыў?
Ці ўжо выбіўся з сіл?
 
Ці напасьці цябе
Не завуць к барацьбе,
Што цярпіш многа год,
Мой гаротны народ?!
 
1918
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.