 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чырвоныя ружы, Чорнае лісьце... Няўжо гэта праўда: «Насіў калісьці...»? Як туман на дасьвецьці, сьвятлее кашуля – Здаецца, мурог з Паўлюком кашу я. Расхрыстаныя, ступаем поплавам, Нам фыркаюць ветры храпамі цёплымі... Маці кужаль прала пры лучыне, На расе маёвай палатно бяліла. Паўлюка чакала, Дні лічыла, Сустракаць выходзіла ў даліну. А пасьліся ветры буйныя ў зялёнай, Балаболкай рэха білася на шыях. «Зазьвіні, сыночак, жаўранкам залётным!» – Маці ўпрыхваткі касаваротку шыла. Песьню родную гукала чарнабрыўка, Па далёкім сумавала доме, Адгукалася з дняпроўскага абрыву: – Ой, не світи, місячэньку, Не світи нікому... I кашулю вышывала рупна Чарнабрыўка ў інтэрнаце вечарамі. I, як сонца, Ёй заходзіла на рукі Галава паэта кучаравая... Чорнае лісьце, Чырвоныя ружы – Крумкач жалобы Над радасьцю кружыць...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|