 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Птушкамі колісь былі цыганы, Лёталі ў вырай, Ды вольлі Неяк наелі, I ў неба яны Узьняцца ня здолелі болей. Ах, цыганы... Возьнішчы, таганы, Перамяняныя коні. Толькі грывастыя табуны Скачуць па снох неспакойных. Да скону бясконцы Шляхоў сувой. Зялёная хата – дуброва. Толькі цыганскае Над галавой Вечнае сонца вандровак. Дзе ні прыстаў – абжывайся наноў I зноў За стары занятак. Калі не пакрыўдзіў Бог цыганоў, Дык гэта на цыганятак. Ад вогнішчаў смуглыя, як жалуды, Сьняць яны цёплы кухан. Вырай курлыча пра халады Небу на самае вуха. I цыганам, Сынам зямным, Боязна сытых вольляў. Колішнім птушкам, Дорагі ім песьня, дарога, воля...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|