Раўчук заспаны вёў лагчынкай, Залелі камянькі на дне. Павесялеў мой шлях. Ляшчыньнік заднеў у сінім тумане, Расой, раскідзісты, апырскаў – Злую. Ды тут, як сябруку, Лісток цялячай мокрай пыскай З даверам торкнуўся ў руку. Раўчук ужо зьвініць рачулкай, Дарую мокрым верасам. Так па-цялячаму расчулены, Што замычу, здаецца, сам...
|
|