 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Уласны голас гучыць незнаёма – Боязна рэху ў гарах начаваць, Чуваць, Блукае са стромы на строму... Мядзьведзю старому, Як грузнаму ламу, Нязручна ступаць па ламу – Яшчэ заколеш лапу На сваю галаву. Пасварыўся, відаць, зь сябрукамі. Рыкае... Ля абрыву лёг На сьпякоце. У гулкі лёх Камяні коціць. Пацягне лапай, Зьвесіць вуха – водгульле доўга вухкае... Настылымі грукаючы кіямі, Здалёку ідзе, Пакланіўшыся акіяну, сівы сівер... Цішыня. Чую, Як у падхмарным чуме Зайчаняткі грызуць Верхавінкі тальніка... – Я песьню так зразумеў? – Пытаюся. Суседка вясёла глянула, Ад усьмешкі ня тоіць вачэй. – А песьня простая: «Ехаў-ехаў, Шлёгнуў буланага I паехаў хутчэй...»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|