Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкоў з магіл, Рад раньш нявідных слоў, – так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл, І празь імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл. Здароў, радзімыя! Мацьней, ясьней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!
1911
|
|