РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад
      «ня трэба, ня трэба»
Да
      «сьвятло патушы»,
Як да сёмага неба,
Як да шчырай душы,
Як ад бліску маланкі
Да абложных грымот...
Зь вёрасьнёвай палянкі
Хмеліць верасьнем мёд.
Ліўнем стомленым стыну
На захмарнай градзе...
Прага
              смаглай пустыні,
Сьпёка
                сьпелых грудзей.
Толькі змроку густога
Захмялелы мурог,
Толькі сьветлая стома,
Толькі месячка рог...
Ціха досьвітак глянуў –
Стой,
              імгненьне,
                                      замры!
Не сьпяшайся, бяглянка,
Мы адны на зямлі.
Можа, дзень пачакае.
Маладзік, пасьвяці...
Ноч бывае такая
Толькі раз у жыцьці...
Зьнелюбелы, нямілы
Дзень з-за мора ўстае.
Мне б вякоў не хапіла
Слухаць вочы твае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.