РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я кахаў
Я кахаў... Ах, калісьці даўно я кахаў!
Аж тады, калі моладасьць зьзяла ў вачах,
Калі гора і смутку я, дужы, не знаў
І адвага кіпела ў грудзях, –
Шчэ тады, аж тады я кахаў!..
 
Але зьбег і загінуў, як мара, той час:
Пагубляў я ўсе радасьці год маладых
І сябе, і жыцьцё праклінаю не раз...
А цяпер, як у небе пас зор залатых,
На шляху маім сьвеціць той час.
 
1920
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.