РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чаканы міг спакою.
I – паварот ключа.
Сьвітае у пакоі
Ад смуглага пляча.
 
Трывожнага дыханьня
Трывожны сухавей,
Трывожныя ў тумане
Пагляды ласкавей...
 
Прачнулася сьвітаньне –
Пакінулі пакой
Пачэснымі сватамі
I цішыня й спакой.
 
Прыцішаныя крокі.
I – паварот ключа.
Нырае ў сон таропка
Маладзічок пляча...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.