РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З М. Чарняўскага
*  *  *
Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі,
Якімі ў жыцьцё
Выходзілі мы зраньня,
Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,
Да сьмерці ядынае меці каханьне.
А як разышліся – пакінулі нас
Заходы і думкі высокія ўраз:
На іншыя сьцежкі жыцьцё нас зьвяртае,
Па-своему кожны свой век пражывае,
У кожнага неба і сонца свае,
Супольная ж праўды крыніца ня б’е.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.