РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паказала гай малады
I ня хочаш мне адгукацца.
Як па першапутку сьляды,
Па паляне лісты акацый.
Па паляне ходзяць лісты,
Па паляне ступае трывога.
Мы ўтраіх –
                          восень,
                          я і ты.
Пачакае да заўтра дарога!
 
Неспакойны заход ачах.
Не ад вечара стала золка.
Зазьвінелі ў тваіх вачах
Цені дрэў і нясьмелая зорка.
 
Ці ня блізкія ўчуў халады,
Што пачаў маладзік заікацца.
I дрыжаць над намі сьляды
Ацалелых лістоў акацый.
 
Хай за Донам шумяць лясы.
Дзелім мы свой жаданы сорам.
...Пахлі вечарам валасы
I падміргвалі грудзі зорам...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.