РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Штрыхі да партрэта года
1
А сьцяжынка сьмяецца,
Бяжыць за барок,
Лепей глянь, –
Гэта выпаўзень з краю
Ці Люцыпар згубіў
З чаравіка шнурок,
Ледзьве ўцёк ён
Зь зялёнага раю...
2
Аглушана лясная старана.
Спраўляюць баль
Вадзянікі
Ці чэрці?
Кардыяграму сэрца
Перуна
Маланкі чэрцяць...
3
Над полем
Хмарыцца пагроза.
Галосяць трунары-вятры.
Нібыта Жанна д’Арк,
Бяроза
Гарыць
На полымным кастры.
4
Марознаму настрою рад,
На даланях
Сьняжынкі важу.
А рэактыўны шаўкапрад
З хмурынкі белай
Цягне пражу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.