 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Успыхнула роднае слова падлёткам Зь цёплых далоняў матчынай песьні. Падлётка прыціхлага і нясьмелага Прылашчыў за пазухай хлопчык Максімка. Вучыў яго вышыні не баяцца, Крылы свае давяраць Хмарам, вятрам сустрэчным... Падлётак сьмялеў і лётаў У вырай, у край сінявокі, Што Беларусьсю зваўся. Вяртаўся ў горад над Волгай – I пахлі ўздужалыя крылы Самлелым аерам Наддзьвіньня, Трывожнай зарой Наднямоньня I косамі сьвіцязянак... Як зьдзіўлены быў блакіт, Калі з пляча юнака Максіма Да сонца вольны птах ускрыліў – Зь ім цяжка было сагнацца I ўладарам захмар'я. Паклон табе, горды Сакольнік Беларускага крэўнага слова, Беларускага вечнага слова, Што ты заручыў яго зь небам. Дзякуй, Максім Багдановіч!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|