 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тодару Лебядзе
|
Адказ на лісты
|
О, любы дружа! Як балючы Твае сібірскія лісты! На сэрца цісьне боль палючы, Ў вачах ад сьлёз туман густы. Табе, – ты пішаш, – апастылеў Чужы халодны край – тайга, Дзе ў царстве сьнегу, вечнай стыні Бізун лютуе і наган. Ня лепш і ў нас, гаротны дружа! Свой родны край ты-б не пазнаў. Тут кроў людская стыне ў лужах – Пакуты, зьдзекаў сьвежы знак. Амаль штодня у нас хаўтуры: Хаваюць нашу маладосьць... Я ў родным краю – цень пануры, Не гаспадар, а толькі госьць. Мы ўсе жывём у вечным страху За наша хісткае жыцьцё, Бо шмат каго ужо на плаху Крывавы кат бязьвінна цёг. Цудоўны край паволі вяне, Ідзе на глум яго краса. Спыніць наругу мы не ў стане, І сьлёзы нашыя – раса. Хоць бэз сінее каля плоту, Ды толькі ён ня цешыць нас, Бо і на ім чэкіст у ботах Трымае кованы абцас. Ня толькі дзесьці, за Байкалам, Касьцьмі лажыцца беларус; І ў нас чужацкая навала Расправу чыніць і прымус. Сялян бязь іхнае ахвоты Усіх сагналі у калгас, І трэба ліць ім рагі поту, Каб зарабіць на хлеб і квас. Табе ў чужыне сьніцца ніва. Дзе песьні звонкія дзяўчат Ліюцца гучна, зь пералівам, І будзяць росным змрокам сад. Але павер, гаротны дружа, Што гэта – толькі гожы сон! Жняя ня можа нават здужаць, Каб заглушыць пакутны стогн. Пакутна жыць... Ды сэрца грэе Краса палёў, краса садоў. Яна трымае ў нас надзею На прыйсьце вольнасьці гадоў.
1.III.1944 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|