 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
I Залева не расплятае кос: Схоў – Пад скалою! Дафніс шукае коз. Коз Падганяе Хлоя. Уздрыгваюць вейкамі Крылы стракоз: Раскошна ў даліне згоды Спакою... ...Хлою – Недаткнёнку-сасонку – Нарадзіла зялёная Хвоя, Спавівала Хлою Імглою... ...Багоўка На пальцы ў Хлоі Зьнічкай малою, Вочкам пярсьцёнка: Не суроч, Нарачонка!.. ...Сарамяжлівасьці дзявочай Палоньнік – За пазухай Хлоі стракоча Конік. Божа, Як Дафнісу Да яго дакрануцца? Хлоя можа Прачнуцца... ...Дафніс!!! ...Падае неба дах ніц... Зорамі... неба вачэе. – Што на вячэру? – Яглі... (Пацалаваліся і спаць ляглі...)
II – Халодная коўдра, Хоўра! – Чаго ваўкамі маўчым? Бульбу смажыць на чым, На лою?.. (Хлоя?) – Спруцяней, Дарахвей! (Дафніс?) Дыхні, с-сабака! Цягне, як зь бензабака. Мокнеш у гаражы! ...Хоць варажы На мігатлівых пялёстках Газавай пліткі... (Высах зь лёстак раўчук плыткі...) ...Горбіцца Сантымэнту правізар, Празорлівы тэлевізар: – Хэло! Я Цябе чакаю, Хлоя... ...I рэха пагасла ахне: Дафнь- ні- сс!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|