 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Азарылі неба азярыны. Азярная зоркая вада. Ручаёў лясных глухія рыны, I дупла аглухлая бяда. Вечальле – спрадвечным цыферблатам. Стрэлкаю сэкунднай – страказа. Зорка раньняя сплыла – была там – Як сьляза па вайстраку ляза. Дзе травіца – брацетка й сястрыца? Зь песьні муравой заняўся б роў! Доль мне, лёс, ва ўнуку паўтарыцца, Затрымацца ў памяці сяброў... Вам, дубкі-пушчаны, распушчацца. Лёду не баіцца яшчэ мель. Іць, як ніць, зьвініць якраз па-ўшацку: Брыка едзіць і гудзіць шчамель. Не сьпяшаўся зрэзаць цень мой сыньні (Час, забудзь на час на маразы!) З цыферблата азяровай сіні Сіняй стрэлкай сіняй страказы...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|