РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Позірк вымгліў туман стамлёны,
Скроні выбеліла асака.
Задрамаць не даюць страмёны
Хмарагрывага рысака.
 
Як завецца ён –
Лёсам,
Таланам
Ці адчаем маім?
 
Але
Толькі мчаць бы на ім,
Раззлаваным,
Дзень вітаць у крутым сядле.
 
Апантана жыцьцю адданы,
Мушу ўсё я прачуць спаўна,
Каб Яго Няўмольнасьць
Загнаны
Час
Адчула мая сьпіна...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.